2012-03-14
Велізарны пралік Лукашэнкі Напрыканцы лютага 2012 году, калі краіны Эўпейскага Зьвязу адклікалі сваіх амбасадараў зь Мінску, стасункі Беларусі з ЭЗ дасягнулі найніжэйшай кропкі за ўсю гісторыю. Гэтым разам беларускі прэзыдэнт моцна пралічыўся, спадзеючыся, што ягоныя дзеяньні ўгоняць клін паміж Польшчай і рэштай Эўразьвязу ў беларускім пытаньні.  |
|
2012-03-14
Ці гіпатэтычны Еўразійскі саюз станецца “аблегчанай” версіяй СССР? Цягам апошніх гадоў Беларусь і Казахстан ўсё актыўней ўдзельнічалі ў ініцыяваным Расіяй інтэграцыйным праекце, вядомым пад назвамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Мытнага саюзу і нядаўна (наноў) створанай Адзінай эканамічнай прасторы і, нарэшце, патэнцыйнага Еўразійскага саюзу. Кіраўніцтва ўсіх трох краінаў разглядае гэты інтэграцыйны праект як найперспектыўнейшую знешнепалітычную ініцыятыву. Якія ролі ў гэтым амбітным праекце належаць Беларусі і Казахстану і як Лукашэнка з Назарбаевым маюць іх успрыняць?  |
|
2012-03-04
Славенія - Беларусь: часам маўчаньне і адсутнасьць красамоўнейшыя за словы Славенская зьнешняя палітыка можа быць жудасна няслушнай – такой была мая думка, калі я пачула аб рашэньні маёй краіны заблякаваць рашэньне ЭЗ аб уключэньні беларускага алігарха Юрыя Чыжа ў чорны сьпіс Эўразьвязу. У адрозьненьні ад многіх дыпляматаў, я як журналістка магу дазволіць сабе раскошу казаць наўпрост, калі справа тычыцца несправядлівасьці памножанай на палітычную блізарукасьць – цяжка знайсьці іншыя словы ў сытуацыі, калі чалавек, які мае сумніўную славу асабістага банкіра апошняга дыктатара Эўропы, застаецца ў выніку з выгадным кантрактам з славенскай фірмай на 100 млн эўраў. Інфармацыйныя агенцыі паведамлялі, што не без маленькай дапамогі з боку сваіх славенскіх сяброў Юры Чыж ізноў атрымаў магчымасьць весьці бізнэс звычайным спосабам, што ўключае ня толькі магчымасьць знаходзіцца на тэрыторыі ЭЗ, але і верагодна мець ўласныя банкаўскія рахункі ў Заходняй Эўропе.  |
|
2012-01-17
Постсавецкія альянсы Беларусі Украіна спрабуе пазбегнуць беларускага варыянту ажыццяўлення інтэграцыі ў межах постсавецкай прасторы, які прадугледжвае паглыбленую інтэграцыю толькі з Расіяй. У адрозненні ад сваіх украінскіх калегаў, Аляксандр Лукашэнка не здолеў забяспечыць уласнай краіне разнастайны выбар саюзнікаў.  |
|
2011-12-19
Працэс прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі: як гэта насамрэч было Улічваючы тое, што пытаньне прызнаньня беларусаў у якасьці нацыянальнай меншасьці ў Чэхіі ў апошнія дні набыло шырокі розгалас, а таксама магчымыя спэкуляцыі некаторых журналістаў і грамадзкіх дзеячоў наконт прычынаў зьяўленьня гэтай ініцыятывы, мы як ініцыятары прызнаньня беларусаў як нацыянальнай меншасьці, адчуваем свой абавязак патлумачыць усю сытуацыю і распавесьці, як гэта адбывалася.  |
|
2011-10-01
Спрыянне малавядомай дзяржаве Па двух дзесяцігоддзях незалежнасці Беларусь нельга назваць вядомай у свеце краінай. Насамрэч, шмат людзей ведаюць, што такая краіна існуе, і багата хто з іх можа назваць нейкія падзеі, асобаў ці спартовыя каманды, што атаясамляюцца ў іхнай свядомасці з Беларуссю. Напэўна, найвядомейшымі ў свеце беларускімі “брэндамі” ёсць Чарнобыль і Лукашэнка.  |
|
2011-08-23
Ці патрэбны ісьляндзцам Эўразьвяз? Згодна з апошнім апытаньнем грамадзкай думкі ў Ісьляндыі амаль дзьве траціны апытаных не падтрымліваюць далучэньня іх краіны да Эўразьвязу.  |
|
2011-05-10
Часопісу BELARUSIAN REVIEW патрэбна Ваша дапамога! “Belarusian Review” – адзіны ў сьвеце часопіс на ангельскай мове цалкам прысьвечаны Беларусі. “Belarusian Review” запаўняе нішу беларускай тэматыкі як ў друкаваным фармаце, так і ў электронным выглядзе праз супрацу з “The_Point Journal”. Сёньня “Belarusian Review” патрэбна Ваша дапамога. Выданьне жыве за кошт падпіскі ды ахвяраваньняў. Грошаў, атрыманных ад падпісчыкаў, не заўсёды хапае, каб пакрыць выдаткі на друк ды рассылку часопісу. Таму “Belarusian Review” неабходна дапамога Вашымі ахвяраваньнямі.  |
|
2011-05-03
Наступствы Рыскай дамовы 1921 году – канфэрэнцыя ў Беластоку Наступствы Рыскай дамовы 1921 году для палітычнай і вайсковай гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы былі ў цэнтры ўвагі міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, што адбылася 28-29 красавіка ў Беластоку.  |
|
2011-05-01
25-я ўгодкі Чарнобылю На мінулым тыдні, 26 красавіка 2011 году, Беларусь, Расея і Ўкраіна згадвалі смутную дату – 25 ўгодкі трагедыі ў Чарнобылі.  |
|
2010-11-23
Вяртанне Беларусі ў Еўропу - канферэнцыя ў Варшаве З 12 да 14 лістапада ў Варшаве прайшла канферэнцыя на тему ''Вяртанне ў Еўропу: мінулае і будучыня Беларусі''. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Ўніверсітэце Лазарскага (Варшава, Польшча) пры падтрымцы Фундацыі Конрада Адэнаўэра , Інстытуту Адкрытага Грамадзства і Нацыянальнай фундацыі дэмакратыі.  |
|
2010-11-17
Nieoczywista oczywistość* альбо ці ёсьць беларусы за Бугам? Ніхто ня будзе спрачацца, што адкрыцьцё малога памежнага руху карысна ўсім жыхарам памежнай тэрыторыі паабапал беларуска-польскай мяжы без разрозьненьняў на падставе нацыянальнасьці.  |
|
2008-09-23
Эўрапейскі Суд па правах чалавека: юбілей без удзелу Беларусі Заснаваны ў 1959 годзе у Страсбургу Эўрапейскі Суд па правах чалавека стаў адной з найбольш ўплывовых міжнародных інстытуцыяў. Суд быў створаны на падставе Эўрапейскай Канвэнцыі правоў чалавека, якая разам з далучанымі да яе пратаколамі акрэсьлівае ягоную кампэтэнцыю. Юрысдыкцыя Суду распаўсюджваецца на 47 з 48 краінаў Эўропы. Адзіным выняткам ёсьць Беларусь.  |
|
2008-09-08
Беларуская гісторыя па-летувіску Кожная дзяржава мае сваю гісторыю і яе інтэрпрэтацыю спрабуе данесьці да іншых. Адным краінам гэта ўдаецца, а іншыя вымушаныя прымаць чужую вэрсію. Беларусь сёньня належыць да другой катэгорыі. Яскравым прыкладам гэтаму сталася інфармацыя беларускіх мэдыяў аб музычным фэсьце “Be2gether”, які адбыўся ў сярэдзіне жніўня на беларуска-летувіскім памежжы.  |
|
2008-01-29
Летува зьменіць назву? Летувіскі ўрад разглядае магчымасьць зьмены англамоўнай назвы краіны. Пра гэта 25 студзеня паведаміў прэсавы сакратар ураду Летувы Лаўрынас Бучаліс.  |
|
2007-05-20
Гішпанія і надалей па-за канкурэнцыяй Згодна з дадзенымі Эўрастату, апублікаванымі 25 красавіка, Гішпанія ў чарговы раз карыстаецца найбольшым попытам у турыстаў.  |
|
|